У банкаў ёсць паняцце – "прынцып нулявой адказнасці". Што гэта такое?

Прынцып нулявой адказнасці прадугледжвае, што, калі злачынцы скралі з вашай плацежнай карты грошы, банк цалкам верне ўсю зніклую суму.

Што трэба рабіць, калі такое здарылася?

Перш за ўсё трэба заблакаваць карту, паведаміць банку аб здарэнні і атрымаць інструкцыі аб далейшых дзеяннях. Па законе, на працягу 30 дзён з моманту здзяйснення злачыннай аперацыі кліент павінен падаць у банк заяву. Гэта можна зрабіць на паперы або ў электронным выглядзе – у залежнасці ад таго, якія ўмовы прапісаны ў вашам дагаворы. Калі ў чалавека ёсць уважлівая прычына, напрыклад, ён быў хворы, то тэрмін падачы заявы можа быць прадоўжаны.

На разгляд гэтай заявы і прыняцце рашэння аб вяртанні сродкаў банкам адводзіцца 45 дзён, калі аперацыя была здзейснена на тэрыторыі Беларусі, а калі за межамі краіны, то – 90 дзён.

Ці азначае гэта, што кліент можа цалкам не турбавацца аб захаванасці сваіх грошай?

Не, гэта не так. Клопат банка аб захаванасці вашых зберажэнняў не пазбаўляе вас ад абавязку быць пільным і кантраляваць рух сродкаў на рахунку. Банк правядзе расследаванне, каб пераканацца, што вы зрабілі ўсё магчымае, каб засцерагчы свае зберажэнні: нікому не казалі свой ПІН-код, заблакавалі картку, як толькі з яе сталі знікаць грошы, падключылі СМС-апавяшчэнне і інш. Калі вы выконвалі правілы бяспекі, банк верне грошы. Ну а калі крадзеж стал прамым следствам вашай уласнай бестурботнасці, грошы могуць і не вярнуць.

У якіх выпадках банк мае права адмовіць у вяртанні грашовых сродкаў?

Такія сітуацыі выразна прапісаны ў заканадаўстве:

• Калі аперацыю па карце з чыпам або бескантактавай карце здзейснілі з уводам ПІН-кода. Сутнасць у тым, што калі злацынец даведаўся пра ўнікальны код, вядомы толькі кліенту – значыць, кліент сам яго не ўратаваў.

• Калі аперацыю здзейснілі ў інтэрнэце з выкарыстаннем тэхналогіі дадатковай ідэнтыфікацыі кліентаў (3D-Secure). 3D Secure – гэта своеасаблівы ПІН-код, толькі для аперацый у інтэрнэце. Яго можа ведаць толькі сам кліент, і, калі злачынцы здолелі скарыстацца гэтым кодам – значыць, трымальнік карткі праявіў бестурботнасць.

• Калі аперацыю здзейснілі праз інтэрнэт-банкінг або іншы канал дыстанцыйнага абслугоўвання з выкарыстаннем персанальнага лагіна і пароля. Гэтыя дадзеныя таксама могуць быць вядомы толькі кліенту банка, і захоўваць іх – абавязак кожнага трымальніка карты.

• Калі аперацыя прайшла пасля таго, як кліент адмяніў блакіроўку, ініцыяваную банкам. У гэтым выпадку логіка ў тым, што банк западозрыў нядобрае і заблакіраваў картку кліента, каб зберагчы яго ад непрыемнасцяў. Але кліент вырашыў занядбаць гэтай мерай – а значыць, адказнасць за здарэнне на ім.

• І, вядома, банк адмовіць у вяртанні грошай, калі ў яго ёсць інфармацыя аб злачынных дзеяннях трымальніка карткі.

З гэтага вынікае простая выснова: трымайце ў строгім сакрэце ўсе коды, паролі і іншыя ўнікальныя дадзеныя, з дапамогай якіх можна атрымаць доступ да вашага рахунку – і грошы будуць у бяспецы.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Што вы ведаеце пра лічбавыя тэхналогіі ў фінансавай сферы?

Лічбавы банкінг актыўна развіваецца, з'яўляюцца новыя спосабы аплаты. АРІП і МСІ, QR-код і біяметрыя – што вы ведаеце пра гэта?

Ці зможаце вы абараніць свае грошы ад злачынцаў у інтэрнэце?

З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?