Практычна ва ўсіх краінах банкі дзеляцца на цэнтральны банк і банкі, якія часта называюць камерцыйнымі. Цэнтральны банк у любой краіне займае асаблівае месца ў банкаўскай сістэме. Калі галоўная мэта любога камерцыйнага банка – гэта атрыманне прыбытку, то цэнтральны банк пераследуе зусім іншыя мэты, ён працуе выключна ў інтарэсах краіны.

У нашай краіне цэнтральным банкам з'яўляецца Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны банк мае выключнае права на выпуск грошай у абарачэнне (друк банкнот, чаканка манет). Менавіта Нацыянальны банк вызначае, які ў грашовых знакаў будзе намінал і як яны будуць выглядаць. Найважнейшая задача цэнтральнага банка заключаецца ў падтрыманні дастатковай колькасці грошай у дзяржаве. На аснове спецыяльных прагнозаў і разлікаў цэнтральны банк дзяржавы вырашае, колькі грошай (наяўных і безнаяўных) патрабуецца эканоміцы краіны. Цэнтральны банк дзейнічае толькі з банкамі. І калі грошай не хапае, ён дае іх у доўг банкам, а калі занадта шмат – займае ў іх. Так грошы або трапляюць у абарот, або канфіскоўваюцца з яго.

У кастрычніку 2019 года споўнілася 25 гадоў з моманту, калі Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь на заканадаўчым узроўні замацаваў беларускі рубель у якасці адзінага законнага плацежнага сродку Рэспублікі Беларусь і разліковага білета Нацыянальнага банка. Дадзенае рашэнне стала заключным этапам у працэсе набыцця беларускім рублём статусу нацыянальнай грашовай адзінкі, а Нацыянальным банкам – статусу адзінага эмісійнага цэнтра дзяржавы.

Аднак стварэнне грошай адбываецца і ў працэсе іх абарачэння, гэта значыць без прамога ўдзелу цэнтральнага банка. Якім чынам? У выніку крэдытавання банкамі сваіх кліентаў. Колькасць грошай у людзей на руках з'яўляецца абмежаваным. Таму, валодаючы вызначанай сумай грошай, чалавек павінен рабіць выбар: патраціцьь іх сёньня ці зберагчы для таго, каб выкарыстоўваць у будучым.

Чалавек, адкладваючы грошы з мэтай іх накаплення на нейкую вялікую пакупку, мае магчымасць пазычыць грошы таму, хто ў іх мае патрэбу ўжо сёння. Але за гэта ён, натуральна, хоча ўзнагароду ў выглядзе працэнтаў. І тут з'яўляюцца банкі, якія гатовыя браць грошы ў доўг у адных і выдаваць іх у крэдыт іншым. Калі банк выдае крэдыт, а яго атрымальнік робіць пакупку, грошы пералічваюцца прадаўцу тавару. Прадавец іх размяшчае ў банк, які атрымлівае магчымасць зноў выдаць каму-небудзь крэдыт. І гэтак далей. Атрымліваецца, што грошы, якія размясціў першы ўкладчык, ствараюць новыя грошы, якімі ўжо валодае іншы, у нашым прыкладзе – прадавец тавару. У выніку агульная колькасць грошай павялічваецца.

Як правіла, у перыяд росту эканомікі колькасць грошай (так званая грашовая маса, сукупнасць усіх грошай у абрачэнні) у краіне расце, у перыяд спаду – зніжаецца.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Ці ведаеце вы свае грошы?

Дызайн і канцэпцыя беларускіх грошай (банкнот і манет), малюнак пярэднга і адваротнага бакоў, колеравая гама і размер – вы добра ведаеце, як выглядаюць беларускія грошы? Ці ведаеце вы асноўныя элементы абароны нашых грошай?

Што вы ведаеце пра Нацыянальны банк?

У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?