Простыя і эфектыўныя спосабы эканоміі, якія можна паспрабаваць ужо ў гэтым навагоднім сезоне.

Расплануйце свой бюджэт

Планаванне ляжыць у аснове любой эканоміі, таму што менавіта імпульсныя пакупкі робяць дзірку ў нашым бюджэце. Будзем шчырымі: Новы год - гэта не толькі падарункі. Не забудзьцеся пра такія артыкулы выдаткаў, як святочны стол, упрыгожванні для хаты, падрыхтоўка да карпаратыву ці сустрэчы Новага года са сваімі блізкімі (тут мы кажам на тое, што вы будзеце імкнуцца выглядаць асабліва добра і абнавіць гардэроб).

Падзяліце ўсе будучыя выдаткі на 3-4 асноўныя групы, а ўсярэдзіне кожнай групы складзіце спіс таго, што купіць трэба абавязкова, а што - па магчымасці.

Загадзя складзіце спіс падарункаў

У Новы год хочацца быць сапраўдным Сантам і выканаць мары ўсіх, хто вам дорагі. Але трэба быць рэалістам і правільна размеркаваць свае намаганні. Тут самы час успомніць аб законе Парэтта і выдаткаваць 80% бюджэту на падарункі, а 20% накіраваць на прыемныя сувеніры.

Пастарайцеся не выкарыстоўваць крэдытныя карты і не пазычаць грошы

Для ўсіх нас вялікая спакуса дазволіць сабе ў святы больш, чым звычайна. Банкі загадзя паклапаціліся аб тым, каб у вас была магчымасць купляць усё, што трэба, зараз, а аб вяртанні грошай думаць потым. Праз месяц ці два. Гэта добрая магчымасць, калі тое, што вы хочаце купіць, сапраўды зробіць ваша жыццё прасцей ці парадуе вашых блізкіх.

Тут галоўнае памятаць, што любыя пазыковыя сродкі - не важна, пазычаныя яны ў сябра, або атрыманыя праз растэрміноўку - давядзецца вяртаць.

Рабіце пакупкі загадзя

Нават калі вашыя блізкія яшчэ не напісалі ліст Дзеду Марозу, то першыя ідэі падарункаў у вас усё роўна ёсць. Знаходзьце сезонныя распродажы, карыстайцеся акцыямі «Чорнай пятніцай» і «Кібер панядзелка», каб знайсці ўсё, што трэба па выгадным кошце. Вядома, на калядных распродажах таксама можна знайсці цікавыя прапановы, але выбар можа аказацца не такім добрым, як за месяц да пачатку навагодняй ліхаманкі.

Выкарыстоўвайце праграмы лаяльнасці і мабільныя дадаткі крам

Маркетолагі папулярных брэндаў і маркетплэйсаў гатовыя на многае, каб займець кліента і «прывязаць» яго да сябе. Напрыклад, некаторыя крамы прапануюць сур'ёзныя зніжкі тым, хто ўстановіць іх мабільны дадатак. Гаворка можа ісці аб 10% - 15% ці нават 30%. Таксама карыстальнікам дадаткаў часта рассылаюць "закрытыя" або "абмежаваныя" прапановы не толькі ў дні распродажаў, але і ў любы іншы час.

Падарачныя сертыфікаты заўсёды актуальныя

Многія брэнды не першы год прапануюць у якасці падарунка аформіць падарачную карту на пэўную суму. Гэта не толькі дапаможа пазбегнуць памылак з фасонам, колерам і памерам, але і дасць магчымасць скарыстацца схемай «дары зараз - купляй у сезон распродажаў». Уявіце, што ваш блізкі чалавек захапляецца зімовымі відамі спорту і вы з задавальненнем падарылі б яму новыя фірмовыя пальчаткі. Іх можна купіць зараз і пакласці пад ёлку, а можна замяніць падарачнай картай, па якой у канцы студзеня гэтыя ж пальчаткі ён купіць са зніжкай 50%, таму што пачнуцца сезонныя распродажы. А на астатнюю суму няхай парадуе сябе яшчэ якой-небудзь карыснасцю ў той жа краме.

Пры набыцці тэхнікі, выбірайце мадэлі мінулых гадоў

Калі вы вырашылі падарыць камусьці з блізкіх гаджэт, не трэба траціцца на найноўшую мадэль. Тэлефоны, планшэты і ноўтбукі аднаго або двух пакаленняў могуць быць мінімум на 100 долараў танней за тыя, што выпушчаны сёлета. Пры гэтым, параўнаўшы дэталёва функцыянальнасць і "начынне", вы зразумееце, што няма істотнай розніцы, за якую варта было б пераплачваць.

Не саромейцеся заглядваць на барахолкі і ў камісійныя крамы

У нашым грамадстве купляць нешта з рук або ў стокавых крамах (тым больш падарункі на Новы год) да гэтага часу лічыцца ганебным. Пры гэтым, у Еўропе і ЗША ва ўсю расквітае такая індустрыя як рэсэйл (перапродаж). Рэсейл - гэта магчымасць не толькі зэканоміць, але і знайсці нешта па-сапраўднаму унікальнае і атрымаць плюс у карму за тое, што вы ратуеце планету ад перавытворчасці. Часта можна знайсці рэч у ідэальным стане ці нават цалкам новую са скідкай да 70% ад той, якую вам прапануюць у краме.

Перадсвяточны шопінг - займальнае мерапрыемства. Спадзяемся, з нашымі парадамі ваш 2022 пачнецца не толькі весела, але і эфектыўна.