Анлайн-разлікі з кожным годам становяцца толькі папулярней. Што трэба ведаць, робячы пакупкі ў замежных інтэрнэт-магазінах.

Магчымасці плацяжоў у інтэрнэце даўно выйшлі за рамкі аплаты камунальных паслуг праз інтэрнэт. Сёння, маючы самую звычайную картку ў беларускіх рублях, можна лёгка набыць квіткі на самалёт любой авіякампаніі, браніраваць гатэлі па ўсім свеце, рабіць пакупкі замежных інтэрнэт-магазінах, аплачваць курсы самых знакамітых універсітэтаў свету і многае, многае іншае.

Звычайная справа: за пакупку з карткі было спісана, скажам, 100 беларускіх рублёў, а пасля вяртання прыйшлі 95 ці 105. Наўрад ці каго пакрыўдзяць лішнія 5 рублёў, а вось "нястача" - раздражняльны фактар. Хтосьці можа памылкова думаць, што гэта банк спісаў за аперацыю камісію або падатак. Але на самой справе прычына крыецца ў ваганнях курсаў валют. Каб зразумець, у чым справа, разбярэмся, як адбываецца аплата анлайн-пакупак на замежных пляцоўках.

Дапусцім, вы карыстаецеся карткай у беларускіх рублях і з яе дапамогай набываеце авіябілеты ў еўрапейскага перавозчыка. За квіткі трэба заплаціць у еўра. Таму банк прадае неабходную суму еўра за беларускія рублі з вашага рахунку, і пасля пералічвае замежную валюту кампаніі, якая прадае вам паслугу.

У момант, калі вы націскаеце "аплаціць", банк атрымлівае інфармацыю аб вашым намеры правесці аплату. І прыступае да справы:

  • Спачатку атрыманая інфармацыя апрацоўваецца. У гэты момант банк блакіруе на вашым рахунку суму ў рублях, неабходную для куплі патрэбнай колькасці еўра. Блакіраванне сродкаў ажыццяўляецца па курсе, які дзейнічае непасрэдна ў гэты момант. Важны момант: грошы ўсё яшчэ знаходзяцца на вашым рахунку, яны проста заблакіраваны і карыстацца імі вы не можаце.
  • Банк разлічваецца з прадаўцом - пераводзіць яму еўра, набытыя за вашы беларускія рублі. Працэдура не хуткая. Ад блакіроўкі сродкаў для набыцця валюты і да таго, як іх пералічаць прадаўцу можа прайсці некалькі дзён. Як правіла, грошы залічваюць па курсе, устаноўленым на момант пералічэння. А за мінулыя некалькі дзён курс можа і змяніцца. Адпаведна, сума спісання з вашага рахунку будзе адрознівацца ад сумы блакіравання - яна можа быць як менш, так і больш.

Такім чынам, аплата прайшла паспяхова. Банк зняў з вашага рахунку беларускія рублі, купіў за іх еўра і пералічыў прадаўцу. А зараз дапусцім, што ўзнікла неабходнасць вяртання сродкаў. Прадавец атрымаў ад вас аплату ў еўра - і вяртаць таксама будзе еўра. Аднак ваш банкаўскі рахунак намінаваны ў беларускіх рублях. Значыць, банк зноў павінен правесці валютна-абменную аперацыю: купіць еўра за беларускія рублі і пералічыць іх вам. Абмен валюты пройдзе па курсе, які дзейнічае непасрэдна ў момант правядзення аперацыі. А курс за мінулы час, хутчэй за ўсё, зноў змяніўся. Менавіта з гэтай прычыны на ваш рахунак вернецца іншая сума - больш ці менш той, што першапачаткова была спісана.

Дарэчы, такія ж правілы дзейнічаюць не толькі анлайн, але і пры офлайн пакупках за мяжой.

Пазбегнуць нюансаў пры замежным шопінгу складана. Адзіны варыянт, які дазваляе не здзяйсняць валютна-абменных аперацый пры пакупках - выкарыстоўваць рахунак у той жа валюце, у якой адбываецца аплата. Для Беларусі - у беларускіх рублях, для еўразоны - у еўра і гэтак далей.

Камфортных вам пакупак!