28 мая 2018 г. на эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта прайшоў конкурс фінансава-эканамічных праектаў "Бізнес-ідэя".

Студэнты БДУ прадставілі свае бізнес-ідэі і патэнцыйныя стартапы прафесарам, выкладчыкам і прадстаўнікам банкаўскай і бізнес-супольнасці. У конкурсе, накіраваным на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, прыняло ўдзел больш за 60 студэнтаў. Найвышэйшыя адзнакі журы атрымалі 5 студэнцкіх каманд (ад 3 да 5 чалавек) за праекты мабільных прыкладанняў: "EASYPARKING", "Банк Тайм", "Браслет хуткай дапамогі", бізнес-план "MR.ZOO", сетка гандлёвых кропак "Сіла вітамінаў" па продажы свежевыжатых сокаў.

Пераможцамі конкурсу сталі студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт": Булынко Марыя, Карпіцкая Марыя, Максімчык Анастасія, Назаранка Юлія, Падароўская Ганна.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем ім паспяховай рэалізацыі прадстаўленых ідэй!