Рэкламныя плакаты, якiя распаўсюджваюць ідэю фінансавай граматнасцi, з'явіліся на білбордах у гарадах Беларусі.

Сярод іх Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Ліда, Магілёў, Маладзечна і Наваполацк. Серыя рэкламных плакатаў знаёміць жыхароў краіны з парталам www.fingramota.by, мэтамі якога з'яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў насельніцтва аб фінансавых прадуктах і іх разумным выкарыстанні.