Прапануем увазе педагогаў работы ўдзельнікаў конкурсу відэаблогераў, якія могуць быць выкарыстаны пры правядзенні факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай граматнасці.

Па выніках конкурсу відэаблогераў, які праводзіўся Нацыянальным банкам у рамках Тыдня фінансавай граматнасці 2018 года, былі адабраны работы удзельнікаў (відэаролікаў), якія могуць быць выкарыстаны пры правядзенні факультатыўных заняткаў "Асновы фінансавай граматнасці". Відэаролікі падзелены ў адпаведнасці з тэмамі Праграмы факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай граматнасці для навучэнцаў 8-9 класаў, зацверджанай Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя работы размешчаны ў раздзеле "Вучэбныя відэа"  http://fingramota.by/be/services/videos.

Прапануем выкарыстоўваць іх у працэсе адукацыі!