Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай гараматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2018 года.

Арганізатары алімпіяды – Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі. Парадак правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці зацверджаны сумеснай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі № 336/75 ад 27 лiпеня 2018 года.

Алімпіяда пройдзе ў чатыры этапы:

  • ва ўстановах адукацыі – у верасні 2018 года;

  • раённы этап – 19 кастрычніка 2018 года;

  • абласны (Мінскі гарадскі) этап – 16 лістапада 2018 года;

  • заключны этап алімпіяды пройдзе ў Мінску ў Нацыянальным банку 14 снежня 2018 года.

Алімпіядныя заданні будуць уключаць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія датычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, якия рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. 

Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці.