Мабільнымі тэлефонамі цяпер карыстаюцца практычна ўсё. І гэты факт не маглі пакінуць па-за ўвагай злачынцы.

Ці атрымліваў ты калі-небудзь паведамленні пра тое, што ты раптам стаў багатым, і каб атрымаць грошы, табе трэба заплаціць толькі камісію за банкаўскі перавод ці нешта падобнае? Трэба памятаць, што узбагаціцца падобным чынам проста немагчыма. Гэта зноў-такі хітрасці злачынцаў, якія спрабуюць гуляць на нашых слабасцях і эмоцыях.

Ці такая сітуацыя. Абанент мабільнай сувязі атрымлівае смс: «Сынок, у мяне праблемы, пакладзі мне на нумар 50 рублёў». Калі табе «прыляцела» падобнае паведамленне – не спяшайся рабіць усё, што ад цябе просяць. Настойліва раім спачатку дазваніцца да сваяка, ад імя якога адпраўлена паведамленне. Хутчэй за ўсё, у яго ўсё ў парадку, і ён нават не падазрае аб тым, што ад яго імя адпраўлена паведамленне.

Сёння ў мабільным тэлефоне чалавека захоўваецца практычна ўся асабістая інфармацыя пра яго. Ці блакіруецца экран твайго мабільнага тэлефона аўтаматычна? Бо не выконваючы простых правіл бяспекі, ты даеш магчымасць злачынцу скарыстацца тваімі данымі. Напрыклад, з дапамогай спецыяльных праграм лёгка атрымаць усё, што трэба для доступу да плацежных сэрвісаў. А яшчэ зламыснік можа непрыкметна ўсталяваць праграмнае забеспячэнне на твой тэлефон, з дапамогай якога з лёгкасцю перавядзе твае грошы, прыкінуўшыся «беднай авечкай» і папрасіўшы патэлефанаваць.