У Нацыянальным банку 29 мая 2017 г. адбыўся фінал конкурсу на лепшую курсавую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў ВНУ.
Удзельнікі прадстаўлялі і абаранялі свае конкурсныя работы на пасяджэнні экспертнай каміссіі. У фінале конкурсу прынялі ўдзел 8 студэнтаў, якія паспяхова прайшлі адборачны тур.
Пераможцам конкурсу ў 2017 годзе стала студэнтка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПалесДУ) Наталля Кузьменя, якая прадставіла курсавую работу "Удасканаленне методык ацэнкі крэдытаздольнасці карпаратыўных кліентаў ААТ "Белінвестбанк".
Другое месца прысуджана Вікторыі Фядотавай (БДУ) за працу "Матывацыя персаналу: метады і спосабы стымулявання супрацоўнікаў".
Трэцяе прызавое месца дасталася студэнту ПалесДУ Аляксею Грыбу, які прадставіў працу "Развіццё крэдытавання інвестыцыйных праектаў (на прыкладзе ААТ "Парытэтбанк")".
Конкурс на лепшую курсавую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў трох ВНУ - Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ), Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПалесДУ) праводзіцца з 2014 года. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі, БДУ, БДЭУ і ПалесДУ.
Артыкулы, падрыхтаваныя на аснове лепшых работ фіналістаў, будуць апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага банка "Банкаўскi веснiк".