У 2019 г. ў першым этапе алімпіяды прынялі ўдзел больш за 24 тысяч вучняў з 2100 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі алімпіяды з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Парадак правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці зацверджаны сумеснай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі ад 20 жніўня 2019 г. № 343/141.
Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчымы практычныя фінансавыя паводзіны ў сучасным грамадстве: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычванні, лічбавы банкінг, дзейнасць Нацыянальнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі, таксама ўключан шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Аналіз вынікаў першага этапу алімпіяды паказаў, што лепш за ўсё маладыя людзі справіліся з заданнямі з блока пытанняў па асабістых фінансах – хлопцы і дзяўчаты з лёгкасцю вызначылі віды даходаў у сямейным бюджэце; яны знаёмыя з такім паняццем як асабісты фінансавы план; ім таксама не склала цяжкасці справіцца з заданнем на вызначэнне больш выгаднай пакупкі.
А вось найбольшыя цяжкасці з выбарам правільнага варыянту адказу выклікалі заданні з блока пытанняў па інвестыцыях і каштоўных паперах. Таксама выклікалі цяжкасці ў маладых людзей задачы з фінансавымі разлікамі.
Для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм алімпіядных заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі (нарматыўныя дакументы, афіцыйныя сайты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь), прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Таксама можна азнаёміцца з заданнямі мінулых гадоў.
ВЫНІКІ
13 снежня 2019 г. у Нацыянальным банку сабраліся самыя фінансава граматныя маладыя людзі Беларусі, якія прайшлі няпросты шматступенны адборачны тур, каб паспаборнічаць за званне лепшага з лепшых па фінансавых ведах. Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці стала традыцыйнай і карыстаецца папулярнасцю сярод вучняў і заслужанай павагай сярод настаўнікаў. Сёння алімпіяда – гэта адно з самых маштабных штогадовых мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці моладзі, якое ахоплівае ўсе рэгіёны нашай рэспублікі.
"У гэтым годзе алімпіяда праводзіцца ў шосты раз. За ўсе гады свае веды ў алімпіядзе змаглі праверыць парадку 95000 навучэнцаў. Непасрэдна ў гэтым годзе мерапрыемства ахапіла больш за 70 працэнтаў школ Беларусі. Удзел у алімпіядзе прынялі больш за 24000 старшакласнікаў больш чым з 2100 устаноў адукацыі", – адзначыў у сваім прывітальным слове да вучняў начальнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў – прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Міхайлавіч Цімашэнка. Ён таксама падзякаваў Міністэрству адукацыі за падтрымку гэтага праекта і выкладчыкам за дапамогу дзецям у засваенні асноў фінансавай навукі.
Маладыя людзі на працягу гадзіны старанна вырашалі фінансавыя задачы і адказвалі на пытанні. Алімпіядныя заданні былі ў форме тэстаў. Не сказаць, што яны былі лёгкімі. Напрыклад, якія крокі трэба зрабіць, каб ажыццявіць сваю мару, ці можна адправіць сярэбраную манету ў міжнародным паштовым адпраўленні, што з'яўляецца днём прадастаўлення крэдыту, якімі зменамі характарызуюцца абноўленыя банкноты, што такое блакчэйн, у якім выпадку можа "не працаваць" прынцып нулявой адказнасці, якія паводзіны спажыўцоў і прадпрыемстваў характэрны пры дэфляцыйных працэсах, плацельшчыкам якога падатку з'яўляюцца толькі фізічныя асобы і інш. Акрамя таго, дзяцей чакалі фінансавыя задачы: яны разлічвалі працэнты па банкаўскім дэпазіце, вызначалі памер плацяжоў па банкаўскім крэдыце і выбіралі якую інвестыцыю больш выгадна ажыццявіць.
Пераможцам Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці стаў вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Лазар Аляксандр. Пераможца атрымаў дыплом I ступені і планшэт у якасці каштоўнага падарунка.
Другое месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці заняў Шарамет Іван (сярэдняя школа № 2 г. Смалявічы, Мінская вобл.). Ён узнагароджаны дыпломам II ступені і атрымаў у падарунак смартфон.
Дыпломам III ступені і фотаапаратам узнагароджаны Варэц Уладзіслаў (Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа, Мастоўскі раён, Гродзенская вобл.).
Усе ўдзельнікі фінальнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці атрымалі ў якасці падарункаў ад Нацыянальнага банка сучасныя зручныя рукзакі. Акрамя таго, вучняў чакаў сюрпрыз - кожны фіналіст атрымаў у падарунак ад ЗАТ "БСБ Банк" карту з грашыма, якімі, мы спадзяемся, яны распарадзяцца ўжо як фінансава граматныя людзі! Старшакласнікі папоўнілі свой багаж фінансавых ведаў. А гэта вельмі важныя веды, якія абавязкова спатрэбяцца ім у дарослым жыцці.
Відэа ролік ОНТ пра алімпіядзе тут.
Пераможцы
Пераможцам Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці стаў вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Лазар Аляксандр. Пераможца атрымаў дыплом I ступені і планшэт ў якасці каштоўнага падарунка.
Другое месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці заняў Шарамет Іван (сярэдняя школа № 2 г. Смалявічы, Мінская вобл.). Ён узнагароджаны дыпломам II ступені і атрымаў у падарунак смартфон.
Дыпломам III ступені і фотаапаратам узнагароджаны Варэц Уладзіслаў (Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа, Мастоўскі раён, Гродзенская вобл.).
Яны вучаць лепшых
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА "Гродзенская гарадская гімназія". Падрыхтавала Лазара Аляксандра (дыплом 1 ступені)
Даведацца большНастаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Смалявічы", Мінская вобласць. Падрыхтавала Івана Шарамета (дыплом 2 ступені).
Даведацца большНастаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі "Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа". Падрыхтавала Варца Ўладзіслава (дыплом 3 ступені).
Даведацца больш