Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.
Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).
Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы + Грошы x Працэнт x Днi
100 x 365(6)
дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, працэнт - гадавая працэнтная стаўка, дні - колькасць дзён, за якія налічваецца працэнт.
Такiм чынам, калі Вы афармляеце дэпазіт на 12 месяцаў пад 30% гадавых і кладзеце на рахунак 5 000 000 беларускіх рублёў, то сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання пасля заканчэння тэрміну ўкладу, у выпадку калі дэпазіт не прадугледжвае капіталізацыі, складзе:
∑% = 5 000 000 + 5 000 000x30x 365 = 6 500 000
100 x 365(6)
Складаны працэнт (капіталізацыя) - працэнт, якi налічваюцца на суму ўкладу і суму раней налічаных па ўкладу працэнтаў з улікам тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана дагаворам банкаўскага ўкладу.
Наяўнасць дадзенай умовы ў дагаворы азначае, што налічаныя працэнты будуць аўтаматычна (штомесяц, штогод), без Вашага ўдзелу, дададзены да асноўнай сумы ўкладу і таксама будуць прыносіць прыбытак.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу пры налічэнні складаных працэнтаў разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы x ( 1 + Працэнт x Днi ) n
100 x 365(6)
дзе n - колькасць перыядаў, за якія на працягу тэрміну ўкладу налічваюцца працэнты.
Напрыклад, сума ўкладу 5 000 000 беларускіх рублёў, тэрмін ўкладу 12 месяцаў, налічэнне працэнтаў па стаўцы 30% гадавых з штоквартальнай капіталізацыяй, n = 4 таму што за тэрмін ўкладу працэнты будуць налічаны 4 разы. Дапусцiм, што ў квартале 91 дзень.
У гэтым выпадку сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу (яна складаецца з сумы ўкладу з працэнтамі) складзе:
∑% = 5 000 000 x ( 1 + 30 x 91 ) n = 6 672 242
100 x 365(6)
Такім чынам, сума грашовых сродкаў, якiя належаць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу з штоквартальнай капіталізацыяй працэнтаў (у другім выпадку) больш на 172 242 беларускіх рубля.