Эканомія грошай - гэта навык, якім хацелі б авалодаць многія, але далёка не ва ўсіх гэта атрымліваецца. Важна ператварыць ашчаду ў звычку.

Вы думаеце, што зарабляеце мала для таго, каб адкладваць? Часцей за ўсё вы памыляецеся. Больш важнымі фактарамі з'яўляюцца самадысцыпліна, свядомая адмова ад шэрагу прыемных празмернасцяў. Пры гэтым не варта давадзіць эканомію да абсурду, звязваць яе толькі з абмежаваннем сваіх патрэб і адмовай ад задавальнення. Правільнае разуменне сутнасці эканоміі дазваляе атрымліваць задавальненне ад працэсу назапашвання грошай і з надзеяй глядзець у будучыню. Хаця кожны мае індывідуальныя жыццёвыя мэты і мары, асноўная выгада ад зберажэнняў універсальная.

Калі вы не ведаеце, як пачаць адкладаць грошы, распрацуйце план. Прытрымлiвайцеся яго, і ўжо праз некалькі месяцаў вашы зберажэнні заўважна вырастуць.

Вызначэнне мэтаў

Змяніць звыклы лад жыцця няпроста, таму патрэбна дакладна вызначаныя мэты. Гэты прынцып можна скарыстаць і да асабістых фінансаў. Гэтыя мэты павінны абуджаць моцную матывацыю. Можна ўмоўна іх падзяліць на некалькі катэгорый: сям'я (купля жылля, аплата адукацыі дзяцей), хобі (купіць ровар, садовы трактар ці новыя рыбалоўныя снасці), забеспячэнне старасці.

Запішыце свае мэты і рэгулярна звярайцеся з імі, асабліва калі плануеце выдаткаваць вялікую суму грошай.

План сямейнага бюджэту

Дамашні бюджэт - цэнтр кіравання сямейнымі фінансамі. Запісвайце ўсе свае выдаткі - асабістыя і на хатнюю гаспадарку. Параўнайце іх з даходамі, і хутка ўбачыце, на што ідуць вашы грошы. Гэта добры зыходны пункт для эфектыўнай эканоміі.

Вы можаце кіраваць сваім дамашнім бюджэтам з дапамогай нататніка, электроннай табліцы або мабільнай камп’ютэрнай праграмы.

Планаванне выдаткаў

Прааналізуйце загадзя падрыхтаваны бюджэт. Пачніце з выдаткаў, і, верагодна, зможаце іх скараціць. Ёсць шмат спосабаў траціць менш - напрыклад, на прадукты, ежу па-за домам і забаўкі. Купляйце менш новага адзення, карыстайцеся грамадскім транспартам ці роварам замест аўтамабіля. Спачатку ўсё гэта можа аказацца складаным і нават непрыемным, але давядзецца дзейнічаць рашуча. Калі вашае фінансавае становішча не самае лепшае, то трэба ў першую чаргу ахвяраваць выдаткамі на задавальненні.

Дадатковая крыніца даходу

Скарачэнне выдаткаў істотна паўплывае на стан сямейнага бюджэту. Аднак, калі ёсць такая магчымасць, варта падумаць аб пошуку дадатковай крыніцы даходу, нават калі ён невялікі.

Пазбаўцеся ад даўгоў

Невыплачаныя крэдыт або пазыка - гэта не толькі лішнія выдаткі, але і маральны цяжар. Пазбаўленне ад даўгоў - адзін з лепшых спосабаў павяліцыць даход, таму ўкладзіце першыя фінансавыя лішкі ў пагашэнне абавязацельстваў. Гэта палегчыць задачу па эканоміі грошай.

Ашчадны рахунак

Ашчадны рахунак павінен быць у кожнага чалавека. Добрым рашэннем будзе усталяваць канкрэтную суму і ў пэўны перыяд пераводзіць яе на ашчадны рахунак або банкаўскі дэпазіт, бо спакуса датэрмінова выдаткаваць зберажэнні можа быць занадта вялікай.

Папулярны метад - адкладанне 10% штомесячнага даходу. Спецыялісты па фінансам адзначаюць, што такім чынам можна хутка стварыць істотны рэзерв для фінансавай бяспекі.

Аўтаматызацыя фінансаў

Наладзьце ў сваёй банкаўскай сістэме аўтаматычныя пераводы, праз якія сродкі будуць накіраваныя на рэгулярныя плацяжы, пагашэнне даўгоў і на ашчадны рахунак. Гэта выдатная прылада, які дазволіць абмежаваць уплыў асабістых жаданняў на працэс назапашвання грошай.

Інвестуйце

Па стварэнні фінансавай “падушкі” і выплаце сваіх даўгоў прыйшоў час падумаць аб павялічэнні вашых зберажэнняў. Можна інвеставаць ў аблігацыі, адкрыць дэпазіт, купіць валюту ці каштоўныя металы. Спецыялісты раюць “не складаць яйкі ў адзін кошык” і ўкласціся ў розныя актывы.

Такім чынам, дзякуючы назапашаным грошам, вы атрымліваеце рэсурсы, якія не выкарыстоўваюцца для задавальнення цякучых патрэб, і падвышаеце ўзровень сваёй абароненасці. Вы менш баіцеся непрадбачаных выдаткаў ці крытычных сітуацый, такіх як, напрыклад, страта працы. Калі ў вас ёсць зберажэнні, вам не трэба займаць грошы ў банку ці нябанкаўскіх установах.

Вы нікому не вінны, захоўваеце незалежнасць і поўную свабоду ў кіраванні ўласнымі фінансамі. Ашчадны чалавек шмат у чым сам адказвае за сваё жыццё.