6-7 чэрвеня 2018 года ў аграгарадку Наваселкі Гродзенскай вобласці ў памяшканні Паўлоўскага сельскага савета прайшоў навучальны семінар па курсе фінансавай пісьменнасці "Плануй сваю будучыню".
Пытанні фінансавай пісьменнасці вельмі актуальныя для жыхароў сельскай мясцовасці, узровень матэрыяльнага дабрабыту якіх значна ніжэй гарадскога насельніцтва. Менавіта з гэтай прычыны праграма навучальнага семінара ўключала такія пытанні як кіраванне асабістым і сямейным бюджэтам, паняцці расходаў і даходаў, "выкрадальнікаў" грашовых сродкаў, інструменты зберажэнняў, сучасныя крыніцы фінансавага назапашвання, асаблівасці запазычанні, кіраванне сезоннасцю грашовых паступленняў. Акрамя гэтага былі разгледжаны пытанні арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці як дадатковай крыніцы фінансавага дабрабыту.
Удзельнікі семінара ў другі дзень склалі не толькі план эканоміі сямейнага бюджэту, але і актыўна ўцягнуліся ў складанне аналізу моцных і слабых бакоў раёна для заняткаў прадпрымальніцкай дзейнасцю, абмяркоўвалі магчымыя з улікам тэрытарыяльных асаблівасцяў раёна бізнес-ідэі. Акрамя тэарэтычных і практычных ведаў, станоўчых эмоцый ад атмасферы трэнінгу ўдзельнікі атрымалі інфармацыйныя лісткі і спецыялізаваную літаратуру па фінансавай пісьменнасці ад Нацыянальнага банка РБ.
Аналагічны навучальны семінар па курсе фінансавай пісьменнасці "Плануй сваю будучыню" пройдзе 11-12 ліпеня 2018 года ў г.Свіслач Гродзенскай вобласці.
Правядзенне семінара стала магчымым дзякуючы дзейнаму праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Паляпшэнне доступу да фінансавых рэсурсаў сельскага насельніцтва Беларусі", а таксама арганізацыйнай падтрымцы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і яго раённай Слонімскай арганізацыі.
Правяла двухдзённы навучальны семінар дырэктар рэпутацыйнага Агенцтва "Крокі да поспеху", сертыфікаваны трэнер-інструктар па фінансавай адукацыі, бізнес-трэнер Рошчына Марына Уладзіміраўна, арганізатар і аўтар больш за 50 трэнінгаў ў галіне фінансавай пісьменнасці і фарміравання прадпрымальніцкага мыслення.