1 лістапада 2018 года Асацыяцыя беларускіх банкаў і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі правялі конкурс па фінансавай граматнасці "Юны фінансіст" сярод дзяцей супрацоўнікаў банкаў Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе прынялі ўдзел каманды 10 банкаў, у склад якіх увайшлі дзеці ва ўзросце 8-9 гадоў.

Журы было прадстаўлена супрацоўнікамі Асацыяцыі беларускіх банкаў і Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі. Таксама ў ацэнцы вынікаў конкурсу дапамагалі незалежныя назіральнікі - дзеці супрацоўнікаў Асацыяцыі беларускіх банкаў.


Журы конкурсу "Юный фінансіст"

Пераможцам конкурсу ў агульным выніковым заліку стала каманда дзяцей супрацоўнікаў БПС-Cбербанка. Другое месца заняла каманда Банка Рашэнне, а трэцяе месца дасталася камандзе Прiорбанка.

Каманда дзяцей супрацоўнікаў БПС-Сбербанка заняла 1 месца ў агульным выніковым заліку


Каманда дзяцей супрацоўнікаў Банка Рашэнне заняла 2 месца ў агульным выніковым заліку

Каманда дзяцей супрацоўнікаў Пріорбанка заняла 3 месца ў агульным выніковым заліку

Мерапрыемства, несумненна, яркае, маляўнічае, цікавае і вельмі карыснае. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі веды аб той сферы, дзе працуюць іх бацькі: даведаліся пра ролю банкаў у жыцці грамадства, банкаўскіх аперацыях, пазнаёміліся з новымі фінансавымі тэрмінамі і зразумелі, што яны азначаюць, набылі новых сяброў і проста добра правялі час.