Канферэнцыя высокага ўзроўню па праекце Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у галіне фінансавай асветы ў краінах Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) адбудзецца ў Мiнску 19 верасня 2017 года.
АЭСР ўзначальвае трохгадовы праект па тэхнічнаму садзейнічанню ў галіне фінансавай асветы ў краінах СНД пры фінансавай падтрымцы Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі. Удзельнікамі праекта стануць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Мэтамі праекта з'яўляюцца распрацоўка і ўкараненне канкрэтных рэкамендацый па асноўным напрамкам палітыкі ў галіне фінансавай адукацыі, тэхнічная дапамога ў распрацоўцы, укараненні і навукова абгрунтаванай ацэнцы эфектыўнасці нацыянальных стратэгій у галіне фінансавай адукацыі ў краінах СНД. У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва профільнай структуры АЭСР – Міжнароднай сеткі па фінансавай адукацыі (INFE), Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых ведамстваў Рэспублікі Беларусь і краін-удзельніц праекта, міжнародныя эксперты і даследчыкі ў сферы фінансавай асветы. Канферэнцыя закладзе фундамент для практычнага дыялога паміж АЭСР і фінансавымі ведамствамі краін-удзельніц праекта аб магчымасцях выкарыстання фінансавай асветы ў мэтах вырашэння эканамічных задач у краінах СНД і планах АЭСР па падтрымцы рэгіянальных мерапрыемстваў у сферы фінансавай пісьменнасці. Ключавыя тэмы канферэнцыі будуць падрабязна разгледжаны 20 верасня на практычным семінары для ўдзельнікаў праекта.
АЭСР (Organisation for Economic Cooperation and Development, OECD) – міжнародная эканамічная арганізацыя развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі, займаецца пытаннямі фінансавай адукацыі з 2003 года. У сувязі з станоўчай сусветнай ацэнкай дзейнасці па фінансавай адукацыі АЭСР пашырыла праект павышэння фінансавай пісьменнасці за кошт стварэння ў 2008 годзе Міжнароднай сеткі па фінансавай адукацыі (International Network on Financial Education, INFE). У цяперашні час налічваецца больш за 240 інстытутаў з 110 краін, якія з'яўляюцца членамі INFE / АЭСР, што выходзіць далёка за рамкі членства АЭСР.
У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні работу па павышэнню фінансавай пісьменнасці арганізуе Нацыянальны банк. У краіне рэалізуецца План сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва на 2013-2018 гады, зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка. Стратэгіяй развіцця фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь да 2020 года прадугледжана распрацоўка новага плана сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва на 2019-2024 гады.