Рэкамендаванае
У Рэспубліцы Беларусь завершана работа па стварэнні матрыц фінансавых кампетэнцый усіх узроставых груп насельніцтва.
Фінансавая граматнасць насельніцтва Беларусі паступова павышаецца, пры гэтым веды і навыкі прырастаюць больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з практыкамі паводзін. Аб гэтым сведчаць вынікі даследавання "Ацэнка і аналіз фінансавай граматнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", праведзенага сёлета Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Нацыянальнага банка.
Прапануем вашай увазе вялікую колькасць матэрыялаў для правядзення ўрокаў па факультатыўным курсе "Фінансавая граматнасць", арганізацыі дадатковай адукацыі навучэнцаў, правядзення тэматычных класных гадзін і інш.