У мэтах павышэння фінансавай граматнасці сярод школьнікаў у верасні ў рэгіёнах рэспублікі і горадзе Мінску будуць праведзены абласныя алімпіяды па фінансавай граматнасці для вучняў 10 і 11 класаў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Мерапрыемствы арганізоўваюцца упраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў пры ўдзеле Нацыянальнага банка. 

У кастрычніку 2014 Нацыянальны банк правядзе Першую рэспубліканскую алімпіяду па фінансавай граматнасці для старшакласнікаў сярод пераможцаў абласных тураў.