Visa запускае адукацыйную кампанію Payment Security Edu Campaign і серыю навучальных анлайн гульняў па лічбавай бяспецы фінансаў у Беларусі.

Цяперашнія рэаліі падштурхнулі беларусаў яшчэ часцей рабіць выбар на карысць анлайн-пакупак. Адзенне – з прымеркай на дом, ежа – з дастаўкай да парога, трэніроўкі – анлайн, аплата паслуг – з дапамогай смартфона. Інтэрнэт-злачынцы ў гэты час таксама не дрэмлюць, прыдумляючы ўсе новыя спосабы займець вашы асабістыя дадзеныя.

Разам з парталам Tut.by запушчаны навучальны чат-бот Visa, каб нагадаць трымальнікам карт аб правілах бяспечнай аплаты ў інтэрнэце. Visa чат-бот навучыць спажыўцоў, як бяспечна аплачваць пакупкі ў інтэрнэце, і нагадае, як правільна выкарыстоўваць аплатную інфармацыю, каб не трапіцца на хітрасці злачынцаў. Ініцыятыва нацэлена на павышэнне фінансавай граматнасці і ўмацаванне ведаў па лічбавай бяспецы.

Навучальны чат-бот Visa дапаможа вам не стаць ахвярамі злачынных дзеянняў. Дадзім адпор анлайн-злачынцам і прапампуем сваю фінансавую граматнасць!

Навучальны чат-бот можна знайсці тут.