Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў;

конкурсныя работы аспірантаў.

 

Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 200 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 1 000 і 800 беларускіх рублёў адпаведна. Па рашэнні экспертнага савета грашовымі прэміямі ў памеры 100 беларускіх рублёў могуць быць адзначаны работы фіналістаў, якія не зоймуць прызавыя месцы.

 

У конкурсе могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 20 кастрычніка 2023 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by заяўку, сваю конкурсную работу і справаздачу аб праверцы яе на арыгінальнасць.

 

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) глядзіце тут.