На працягу ўсяго жыцця перад кожным чалавекам часта ўстаюць такія пытанні: як назапасіць на важную пакупку, як захаваць і прымножыць свае асабістыя зберажэнні, як назапасіць на "чорны дзень", як рацыянальна стварыць "надзвычайны грашовы фонд"?

І ў гэтых пытанняў няма ні ўзроставага абмежавання, ні сацыяльнага. Грошы даюць магчымасць чалавеку купіць любы тавар. Таму ў людзей узнікае жаданне іх  зберагаць. Вось асноўныя правілы зберажэння:

Старайцеся пазбягаць даўгоў.

Перад тым як браць у доўг неабходна задаць сабе некалькі важных пытанняў. Ці сапраўды мне патрэбны такія выдаткі? Ці магу я сабе гэта дазволіць? Ці ёсць іншыя варыянты? Ці ўлічыў я ўсе неабходныя рызыкі?

Вядзіце бюджэт.

Трэба прывучыць сябе запісваць даходы і выдаткі (на ежу, жыллё, транспарт, медыцыну, забавы, адукацыю і інш.). Гэта дасць магчымасць устанавіць, на чым можна сэканоміць. Рэкамендуецца тры месяцы весці бюджэт, потым яго аптымізаваць.

Устанавіце суму зберажэнняў.

Калі ў вас фіксаваны даход (напрыклад, зарплата), тады лепш зберагаць фіксаваную суму грошай. А калі ён змяняецца з месяца ў месяц (напрыклад, у вас свой бізнэс), тады лепш адкладаць працэнты ад даходу. Адкладаць трэба не менш за 10% заробку.

Не памяньшайце памер сумы зберажэнняў.

У справе зберажэння грошай вельмі важнае месца займае воля. Строгія фінансавая дысцыпліна і сіла волі спрыяюць разумнаму расходаванню сродкаў.

Рабіце зберажэнні рэгулярна.

Рэгулярнасць - фундамет вельмі карыснай звычкі зберагаць. Выпрацаваўшы ў сабе звычку адкладаць, вы забяспечыце сабе фінансавую стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.  

Захоўвайце зберажэнні ў банку.

Каб не было спакусы траціць дробныя сумы з вашых зберажэнняў, аднясіце грошы ў банк. Там яны не толькі захаваюцца, але і павялічацца на суму працэнтаў.

Заўсёды важна мець мэту.

Менавіта мэты прымушаюць рухацца наперад і дапамагаюць аб'ектыўна ўспрымаць грошы. Азначыўшы пэўныя задачы, нашмат лягчэй адкладаць грошы, эканоміць. Калі вы маеце выразную мэту, гэта прымушае вас імкнуцца да яе ажыццяўлення.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Ці ўмееце вы эканоміць?

Ці ведаеце вы, што эканомны чалавек, гэта той, які не толькі беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод, але і той, хто прымае фінансава правільныя рашэнні. Менавіта беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.

Што вы ведаеце аб фінансавым планаванні?

Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.