Валюта
нацыянальныя, замежныя і сусветныя грошы, як у наяўнай форме, так і ў безнаяўнай, якія з'яўляюцца законным сродкам плацяжу.
Валютная інтэрвенцыя
гэта ўмяшанне дзяржавы, як правіла, цэнтральнага банка, у аперацыі на валютным рынку з дапамогай ажыццяўлення пакупкі ці продажу валюты.
Валютны курс
цана грашовай адзінкі адной краіны, выяўленая ў грашовай адзінцы іншай краіны.
Вішынг
махлярства, накіраванае на выманьванне канфідэнцыйнай інфармацыі ў чалавека з дапамогай тэлефоннай камунікацыі.