Дзяржаўны бюджэт
гэта фонд грашовых сродкаў, які выкарыстоўваецца для фінансавання дзяржаўных функцый і задач.
Дыверсіфікацыя
гэта размеркаванне інвеставаных сродкаў паміж некалькімі не звязанымі адзін з адным інвестыцыйнымі інструментамі з мэтай зніжэння рызык.
Дывідэнд
частка прыбытку акцыянернага таварыства, якая размяркоўваецца паміж акцыянерамі ў адпаведнасці з колькасцю акцый, што належаць ім.
Дысконт
даход па аблігацыі ў выглядзе розніцы паміж цаной набыцця аблігацыі і намінальным коштам аблігацыі, якая выплачваецца эмітэнтам пры пагашэнні гэтай аблігацыі.
Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне
гэта калі банкаўскімі паслугамі можна карыстацца без наведвання банка. З дому, офіса, аўтамабіля, з выкарыстаннем кампутара ці спецыяльнага дадатку на мабільным тэлефоне.
Дыферэнцыраваныя плацяжы
спосаб пагашэння крэдыту з памяншэннем сумы плацяжу на працягу тэрміну крэдытавання. Плацяжы ўключаюць роўныя долі асноўнага доўгу і працэнты, налічаныя на фактычны астатак запазычанасці. Гэта значыць сума штомесячных выплат будзе памяншацца да канца тэрміну крэдыту, паколькі працэнты налічваюцца на астатнюю суму запазычанасці.
Дэнамінацыя
гэта змена намінальнай варатасці грашовых знакаў, у выніку якой грашовыя знакі што знаходзяцца ў абарачэнні, мяняюць на новыя з адначасовым змяншэннем іх наміналу.
Дэфляцыя
гэта зніжэнне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі на працягу пэўнага перыяду часу.