Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне актыўна развівалася яшчэ да таго, як усе абзавяліся смартфонамі з інтэрнэтам. Некаторыя тэхналогіі, якія ўзніклі шмат гадоў таму, захоўваюць актуальнасць і сёння.

SMS-банкінг

SMS-банкінг – родапачынальнік папулярных інтэрнэт- і мабільнага банкінгу. Ён з'явіўся яшчэ ў тыя часы, калі інтэрнэтам карыстаўся далёка не кожны, а смартфонаў у іх сучасным выглядзе не існавала ўвогуле. Людзі карысталіся простымі мабільнымі тэлефонамі. Паўтара дзясятка гадоў таму менавіта SMS-банкінг быў самым простым і практычным рашэннем у сферы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Сутнасць SMS-банкінгу заключаецца ў магчымасці кіравання грашовымі сродкамі на рахунку кліента праз SMS-паведамленні. Паведамленне павінна быць аформлена ва ўстаноўленым фармаце і адпраўлена на пэўны нумар – у кожнага банка ён свой.

Магчымасці SMS-банкінгу не такія шырокія, як у інтэрнэт-сэрвісаў, але базавыя і самыя неабходныя аперацыі там даступны. Праверка балансу карты, папаўненне рахунку мабільнага тэлефона, аплата камунальных паслуг, блакіроўка карты – усё гэта можна зрабіць з дапамогай SMS-паведамленняў.

Мінусам SMS-банкінгу з'яўляецца аплата за адпраўку паведамленняў па тарыфах вашага мабільнага аператара.

USSD-банкінг

USSD-банкінг таксама дазваляе кіраваць рахункамі без доступу да інтэрнэту. Розніца з SMS-банкінгам заключаецца ў тым, што каманда на правядзенне аперацыі накіроўваецца з дапамогай спецыяльнага USSD-запыту.

Не ведаеце, што такое USSD-запыт? Не спяшаецеся хвалявацца. Вядомая камбінацыя *100#, з дапамогай якой можна праверыць баланс мабільнага тэлефона - гэта і ёсць USSD-запыт.

Каб пачаць карыстацца USSD-банкінгам, удакладніце ў сваім банку, якую камбінацыю лічбаў неабходна набраць, каб здзейсніць тую ці іншую аперацыю. Як і ў выпадку з SMS-банкінгам, USSD-запыт можа быць платным. Тарыфы варта ўдакладніць у свайго аператара.

Навошта патрэбны SMS-банкінг і USSD-банкінг?

Абодва сэрвісы могуць быць вельмі карысныя, калі кліент банка не мае аператыўнага доступу да інтэрнэту. Такое цалкам магчыма за мяжой або, да прыкладу, за горадам. Калі вам тэрмінова спатрэбілася зрабіць аплату, даведацца пра баланс рахунку або заблакаваць карту, а падключэнне да інтэрнэту адсутнічае – на дапамогу прыйдуць SMS-банкінг і USSD-банкінг. Загадзя ўдакладніце ў сваім банку, як менавіта карыстацца гэтымі сэрвісамі – і будзеце гатовы да любых форс-мажораў.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Што вы ведаеце пра лічбавыя тэхналогіі ў фінансавай сферы?

Лічбавы банкінг актыўна развіваецца, з'яўляюцца новыя спосабы аплаты. АРІП і МСІ, QR-код і біяметрыя – што вы ведаеце пра гэта?

Ці зможаце вы абараніць свае грошы ад злачынцаў у інтэрнэце?

З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?