У банку вам могуць прапанаваць аформіць дэбетавую, і крэдытную карту. Нягледзячы на некаторыя агульныя характарыстыкі, гэта розныя рэчы, і каб выбраць прадукт, які будзе цалкам адказваць вашым запытам, трэба добра разумець, чым яны адрозніваюцца.

Дэбетавая картка

Тут усё вельмі проста. З дапамогай дэбетавай карткі вы можаце траціць толькі вашы ўласныя грошы, якія знаходзяцца на вашым рахунку ў банку. Дапусцім, вам на карту прыходзіць зарплата. Вы паступова траціце грошы на свае патрэбы, сродкаў на рахунку становіцца ўсё менш і ў нейкі момант баланс на карце можа стаць роўны нулю. Гэта азначае, што вы патрацілі ўсе вашы сродкі, і да таго часу, пакуль не прыйдзе наступны заробак ці вы самі не папоўніце рахунак, карыстацца картай будзе немагчыма: грошай жа на рахунку няма. Дэбетавая карта дазваляе вам траціць толькі тое, што ляжыць на вашым рахунку.

Крэдытная картка

Аперацыі па крэдытнай карце ажыццяўляюцца не за кошт уласных сродкаў кліента, а за кошт крэдыту, які прадастаўляецца банкам. Магчымая сума такога крэдыту вызначаецца банкам індывідуальна, зыходзячы з плацежаздольнасці кліента.

Адной з класічных асаблівасцяў крэдытных карт з'яўляецца аднаўленне крэдытнай лініі. Гэта азначае, што можна патраціць сродкі банка (цалкам або толькі невялікую частку), потым вярнуць доўг і зноў можна траціць грошы. Перыяд аднаўлення можа доўжыцца некалькі гадоў, на працягу якіх кліент атрымлівае магчымасць зноў і зноў карыстацца крэдытных лімітам.

Важным адрозненнем крэдытных карт ад звычайных крэдытаў з'яўляецца не толькі іх аднаўленне, але і той факт, што працэнты будуць налічвацца толькі на рэальна патрачаныя грошы. Калі вы аформілі крэдытную карту, але не патрацілі з яе ні капейкі, плаціць працэнты па крэдыту не прыйдзецца. Ну а калі вы патрацілі не ўсю суму, а, скажам, усяго 50 рублёў, працэнты будуць налічвацца толькі на 50 патрачаных рублёў. Дзякуючы гэтай асаблівасці крэдытныя карты зручна выкарыстоўваць у якасці «недатыкальнага запасу» на выпадак форс-мажору, напрыклад, у падарожжы.

Нягледзячы на відавочныя плюсы крэдытных карт, неабходна разумець, што крэдыт - гэта вельмі сур'ёзны банкаўскі інструмент, да выкарыстання якога трэба падыходзіць узважана. Крэдытка ў кашальку можа падарыць падманлівае пачуццё бясконцых грошай, справакаваць непатрэбныя траты і зрабіць вас даўжніком. Афармляючы крэдытную карту, памятайце аб фінансавай самадысцыпліне.

Дэбетавая картка з авердрафтам

Банкаўская картка можа спалучаць у сабе магчымасці дэбетавай і крэдытнай карткі - гэта дэбетавая картка з авердрафтам (з англійскай overdraft перакладаецца як "перарасход, перабор"). У гэтым выпадку ўладальнік карткі, аплачваючы пакупкі, спачатку выкарыстоўвае свае ўласныя грошы, якiя знаходзяцца на рахунку, а ў выпадку іх недахопу банк дае яму магчымасць выкарыстоўваць крэдытныя сродкі. Звычайна банкі прадастаўляюць авердрафт сваім надзейным кліентам, на рахунак якіх рэгулярна паступаюць грошы (напрыклад, зарплата).

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Ці зможаце вы абараніць свае грошы ад злачынцаў у інтэрнэце?

З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?

Што вы ведаеце пра лічбавыя тэхналогіі ў фінансавай сферы?

Лічбавы банкінг актыўна развіваецца, з'яўляюцца новыя спосабы аплаты. АРІП і МСІ, QR-код і біяметрыя – што вы ведаеце пра гэта?