Страхавы тарыф
стаўка страхавога ўзносу з адзінкі страхавой сумы. Страхавы тарыф па відах добраахвотнага страхавання ўключае базавы страхавы тарыф, склад якога вызначаецца Міністэрствам фінансаў, і карэктыроўкі якія прымяняюцца да яго.
Страхавы ўзнос (страхавая прэмія)
сума грашовых сродкаў, якая выплачваецца страхавальнікам страхоўшчыку за страхаванне.
Страхавы фонд
гэта фонд грашовых сродкаў, які ствараецца за кошт узносаў страхавальнікаў і прызначаны для выплаты страхавой кампенсацыі ў выпадку наступлення падзей, загадзя абумоўленых у дагаворы страхавання.
Страхоўшчык
гэта страхавая кампанія, якая за ўзнагароджанне прымае на сябе рызыкі і выплачвае страхавое пакрыццё.